Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Кст 2014

У Нясвіжы будуць шукаць скарбы Радзівілаў

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нясвіжы 18 кастрычніка будуць шукаць скарбы Радзівілаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж".

Восенню 1939 года за некалькі дзён да прыходу Чырвонай арміі ў Нясвіж апошні ўладальнік замка Леан Радзівіл ноччу вынес і схаваў асабістыя каштоўнасці. На працягу 75 гадоў гэта заставалася сямейнай тайнай, пакуль аб гэтым не расказала ўнучка князя Дзіяна Радзівіл-Караба ў час наведвання музея-запаведніка летам бягучага года.

Абследаваць тэрыторыю, дзе, як мяркуецца, могуць быць закапаны фамільныя каштоўнасці, будуць спецыялісты з Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Паназіраць за пошукам змогуць і турысты.

Архітэктурна-культурны комплекс былой рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы - адна з выдатных мясцін Беларусі, занесеная ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гістарычны помнік цікавы не толькі сваімі наземнымі збудаваннямі, але падзямеллямі і склепамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі