Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Жнв 2013

У Музеі "Берлін-Карлсхорст" прайшлі мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя Хатынскай трагедыі

9 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Хатынскай трагедыі, 8 жніўня адбыліся ў Германа-расійскім музеі "Берлін-Карлсхорст" (музей капітуляцыі). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

У прыватнасці, адкрылася выстаўка "Хатынь - святыня нацыянальнай памяці", падрыхтаваная дзяржаўным мемарыяльным комплексам "Хатынь" пры падтрымцы шэрага архіўных устаноў Беларусі. Прайшла таксама дыскусія на тэму "Спаленыя вёскі: Хатынь 1943-га - падзея і памяць пра яе ў Рэспубліцы Беларусь", арганізаваная пасольствам Беларусі ў ФРГ сумесна з музеем "Берлін-Карлсхорст".

Дырэктар дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артур Зельскі і нямецкі гісторык беларускага паходжання Алена Тэмпер пазнаёмілі гасцей з гісторыяй Хатынскай трагедыі і адказалі на шматлікія пытанні. Прысутных, у прыватнасці. цікавілі тэмы культуры памяці пра Вялікую Айчынную вайну ў сучаснай Беларусі, шляхі пашырэння ў Германіі інфармаванасці аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі на беларускай зямлі.

Мерапрыемства прыцягнула вялікую увагу аматараў гісторыі. Прысутнічала каля 100 удзельнікаў, сярод якіх былі дэпутаты Бундэстага, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, навуковых і культурных колаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі