Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Jul 2014

У Мірскім замку да Новага года з'явіцца шакаладны пакой

15 ліпеня, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. У Мірскім замку да Новага года з'явіцца шакаладны пакой. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў адзін з арганізатараў незвычайнага праекта Андрэй Лейн.

Работу па стварэнні шакаладнага пакоя ў Мірскім замку бярэцца выканаць крымскі майстар-кандытар Мікалай Папоў. Майстар плануе вырабіць з шакаладу сам Мірскі замак у мініяцюры, а таксама асобныя прадметы замкавай экспазіцыі. Акрамя таго, паводле слоў Андрэя Лейна, прыкладна да Новага года ў замку з'явіцца цэлы шакаладны пакой. На яго стварэнне будзе затрачана каля 1 т шакаладу.

Акрамя таго, у планах майстра - стварыць шакаладную экспазіцыю ў Брэсцкай крэпасці, тут плануецца "адзець у шакалад" каля 100 кв.м выставачнай плошчы. Рэалізаваць незвычайны праект плануецца вясной 2015 года.

Майстар-кандытар з Сімферопаля Мікалай Папоў сёння ў Гродне адкрывае эксклюзіўную выстаўку шакаладу. У Новым замку будуць выстаўлены паўтоны шакаладных вырабаў: скульптуры, шакаладныя карціны, кампазіцыі. Сярод экспанатаў - шакаладныя вялікая і малая кароны Расійскай імперыі, метровы шакаладны стол з антыкварыятам, яйкі Фабержэ, кампазіцыя "Дранікі", карціна "Шакаладніца", посуд, розныя прадметы побыту і шмат іншага. Самым незвычайным экспанатам выстаўкі называюць 2-метровую Эйфелеву вежу вагой 45 кг, яна складаецца з 512 частак і выканана выключна з шакаладу.

Шакаладная выстаўка прадоўжыцца ў Гродне з 15 ліпеня па 24 жніўня. У апошніх чыслах ліпеня шакаладны майстар правядзе для гродзенцаў майстар-класы па вытворчасці цукерак, фігур, іншых вырабаў з шакаладу. Пасля Гродна ўнікальныя салодкія работы можна будзе ўбачыць у Гомелі і Мінску. Паводле слоў Андрэя Лейна, пасля Беларусі выстаўку шакаладу плануецца экспанаваць у Расіі, Казахстане, Польшчы, Літве, Латвіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі