Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Кст 2013

У Мінску пачынае работу XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум пачынае сёння сваю работу ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце форуму.

З 15 па 18 кастрычніка пройдзе XVIII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo’ 2013). Гэта выстаўка праводзіцца з 1995 года і традыцыйна выклікае вялікую цікавасць вядучых сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння і электратэхнікі, з'яўляецца адной з самых буйных па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі. У 2013 годзе на выстаўцы будзе прадстаўлена прадукцыя больш як 360 прадпрыемстваў і арганізацый з 18 краін. У структуры экспазіцыі прадугледжаны галіновыя раздзелы профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі.

З 16 па 17 кастрычніка адбудзецца XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс, у праграме якога пленарнае пасяджэнне, тэматычныя семінары па прыборах уліку энергіі, аднаўляльных крыніцах энергіі, генерыруючых магутнасцях, энергазберажэнню і энергаэфектыўнасці ў жылым сектары.

Форум задуманы як агляд сучасных дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, энергазберажэння, аўтаматызацыі, электронікі, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, паведамілі ў аргкамітэце. Ён будзе працаваць на працягу 4 дзён.

Мерапрыемства праводзіцца ў адпаведнасці з распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі нумар 221 ад 7 жніўня 2013 года. У аргкамітэт уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі і іншых зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, узначальвае аргкамітэт першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі