Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2013

У Мінску адкрылася першая "мабільная бібліятэка"

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтры Мінска адкрылася першая "мабільная бібліятэка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дата адкрыцця такой бібліятэкі не выпадковая, паколькі сёння адзначаецца дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Дарэчы, кнігі з яго творамі можна бясплатна перапісаць на любы гаджэт і чытаць у любым зручным месцы", - расказаў на цырымоніі адкрыцця першы намеснік генеральнага дырэктара МТС Яўген Бранцаў.

Наведвальнікам інавацыйнай бібліятэкі не давядзецца запаўняць фармуляры або здаваць кнігі назад. "Мабільная бібліятэка" МТС дае магчымасць атрымаць "па паветры" любы з 800 твораў беларускай, рускай, замежнай, а таксама дзіцячай літаратуры.

На плошчы Якуба Коласа былі ўстаноўлены 7 спецыяльных тумб з выявай кніг. На карашку кожнай з іх нанесены спецыяльны QR-код або NFC-метка, з дапамогай чаго твор можна будзе загрузіць у патрэбным электронным фармаце і захаваць у памяці смартфона або планшэта. Для тых, каму спатрэбіцца дапамога ў атрыманні кніг, будуць працаваць "мабільныя" бібліятэкары, якія раскажуць аб правілах карыстання бібліятэкай з дапамогай розных мабільных аперацыйных сістэм.

У "мабільнай бібліятэцы" прадстаўлены кнігі розных жанраў, уключаючы папулярныя беларускія і замежныя творы такіх аўтараў, як Якуб Колас, Янка Купала, Васіль Быкаў, Максім Танк, Максім Гарэцкі, Агата Крысці, Генрык Сянкевіч, Рэй Брэдберы, Леў Талстой і многіх іншых.

Бібліятэка будзе працаваць кругласутачна, скарыстацца ёю можна будзе на працягу двух тыдняў. А затым, як плануецца, "мабільную бібліятэку" будуць прадстаўляць у іншых гарадах Беларусі.

Адукацыйны праект рэалізаваны Міністэрствам культуры Беларусі, аператарам МТС і адміністрацыяй Савецкага раёна горада Мінска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс