Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Сак 2014

У Мінск на ЧС-2014 па хакеі прыедуць балельшчыкі з Камеруна, Пакістана і Новай Зеландыі

15 сакавіка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. На ЧС-2014 па хакеі ў Мінск прыедуць балельшчыкі з Камеруна, Пакістана і Новай Зеландыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў менеджар Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года Пётр Рабухін.

Акрамя таго, у Беларусь збіраюцца аматары хакея з Аўстраліі, Бангладэш, Бразіліі, Калумбіі, Марока, Нігерыі, ААЭ і Рэспублікі Карэя.

З краін-удзельніц турніру найбольшую колькасць білетаў і абанементаў выкупілі Расія і Латвія. Ужо цяпер можна сказаць, што на матчах з удзелам каманд гэтых краін будзе аншлаг. Актыўна купляюць білеты немцы, славакі, чэхі і фіны.

Не менш актыўна білеты набываюць жыхары краін, чые зборныя не ўдзельнічаюць у турніры. Сярод такіх краін больш за ўсё білетаў купілі суседзі Беларусі - Польшча, Літва і Украіна, а таксама Вялікабрытанія, Аўстрыя, Іспанія і Бельгія.

На чэмпіянат таксама збіраюцца фанаты з Албаніі, Балгарыі, Венгрыі, Грэцыі, Ізраіля, Іарданіі, Ірландыі, Ісландыі, Люксембурга, Малдовы, Нідэрландаў, Партугаліі, Румыніі, Славеніі, Турцыі, Харватыі і Эстоніі.

Паводле апошніх даных, білеты на спартыўнае першынство купілі балельшчыкі больш чым з 50 краін.

Білеты можна купіць у пунктах продажаў афіцыйнага білетнага аператара кампаніі "Тыкетпро", на сайце ticketpro.by і праз дылерскія сеткі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі