Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Кст 2013

У Магілёве пройдзе кінатыдзень "Тураўская восень"

21 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Магілёве 25-31 кастрычніка традыцыйна пройдзе кінатыдзень "Тураўская восень", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

Штогод з 2011 года ў канцы кастрычніка кінатыдзень праходзіць у абласным цэнтры і прысвячаецца кінарэжысёру, сцэнарысту, народнаму артысту СССР і БССР, магіляўчаніну Віктару Тураву. "Тураўская восень" адкрыецца 25 кастрычніка, у дзень нараджэння рэжысёра, урачыстым мітынгам на Плошчы зорак. Затым у глядацкай зале кінатэатра "Радзіма" адбудзецца творчая сустрэча з дачкой майстра кіно - кінарэжысёрам Аленай Туравай, якая прэзентуе ў Магілёве свой новы музычны фільм-фэнтэзі "Кіндэрвілейскі прывід", зняты ў гэтым годзе па матывах навелы Оскара Уайльда "Кентэрвільскі прывід".

Упершыню ў час кінатыдня адбудзецца паказ фільма-казкі Віктара Турава "Гора баяцца - шчасця не бачыць", а на працягу тыдня ў кінатэатрах горада будуць дэманстравацца праграмы яго фільмаў.

Віктар Цімафеевіч Тураў нарадзіўся ў Магілёве 25 кастрычніка 1936 года. Праз год пасля заканчэння школы Тураў паехаў у Маскву і паступіў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Свой шлях у мастацтва ён пачынаў на кінастудыі "Беларусьфільм", куды прыйшоў у 1959 годзе. Міжнароднае прызнанне Віктар Тураў атрымаў у 1965 годзе пасля стварэння свайго першага поўнаметражнага фільма "Праз могілкі" паводле аповесці Паўла Ніліна. За 37 гадоў творчага жыцця рэжысёр і сцэнарыст Віктар Тураў стварыў каля 20 фільмаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі