Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліп 2014

У Лондане адкрываецца буйнейшая выстаўка карцін Казіміра Малевіча

16 ліпеня, Лондан /БЕЛТА - ІТАР-ТАСС/. Буйнейшая за апошнія 30 гадоў выстаўка, прысвечаная творчасці вядомага мастака-авангардыста Казіміра Малевіча (1879-1935), імя якога праславіла Беларусь, адкрываецца ў брытанскай сталіцы. Экспазіцыя ў 12 залах знакамітай галерэі Tate Modern прадоўжыцца да 26 кастрычніка.

На выстаўцы пад назвай "Малевіч" прадстаўлена больш як 400 карцін у храналагічным парадку. Работы прывезены з Расіі, ЗША, Нідэрландаў, Францыі. У Лондане ўпершыню пакажуць і знакамітыя версіі "Чорнага квадрата", дастаўленыя з Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Паводле слоў куратара экспазіцыі Эксіма Борхарда-Хьюма, гэта першая сур'ёзная выстаўка Малевіча ў Злучаным Каралеўстве. "Наведвальнікі могуць прасачыць эвалюцыі творчасці мастака. Мы вельмі рады, што можам паказаць у Лондане цудоўную выстаўку работ геніяльнага Малевіча, у тым ліку знакаміты "Чорны квадрат", які пакладзены ў аснову сучаснага абстрактнага мастацтва", - падкрэсліў мастацтвазнавец.

Казімір Малевіч з'яўляецца заснавальнікам супрэматызму - аднаго з найбольш ранніх праяўленняў абстрактнага мастацтва навейшага часу. У 1919 годзе Малевіч прыехаў у Віцебск у якасці выкладчыка Народнай мастацкай школы, якая была арганізавана ў горадзе Маркам Шагалам. Тут ідэі супрэматызму, да гэтага часу распрацаваныя Малевічам тэарэтычна і канцэптуальна, атрымалі далейшае развіццё.

Самымі вядомымі работамі мастака лічацца "Чорны квадрат", "Чорны круг", "Чырвоны квадрат", "Скача чырвоная конніца", а таксама "Супрэматычная кампазіцыя", якая ў лістападзе 2008 года пайшла з малатка на аўкцыёне Sotheby`s за $60 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі