Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Nov 2013

У Кіеве адкрываецца дзіцячае "Еўрабачанне-2013"

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кіеве 25 лістапада пачынаецца міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2013", паведамляе БЕЛТА.

Сёння на цырымоніі адкрыцця форуму пройдзе жараб'ёўка, пасля якой стане вядома, пад якім нумарам прадстаўнік Беларусі Ілья Волкаў з кампазіцыяй "Спявай са мной" і танцавальная група Maxi Briz выступяць у фінале шоу 30 лістапада.

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, на працягу Еўратыдня, акрамя рэпетыцый, на 26-28 лістапада арганізатарамі конкурсу запланаваны мерапрыемствы ў Еўрадоме, дзе вечарамі юныя ўдзельнікі з розных краін змогуць пазнаёміцца, паразмаўляць, паспяваць, патанцаваць.

У гэтым годзе ў дзіцячым "Еўрабачанні" прымаюць удзел юныя выканаўцы з 12 краін. У ліку навічкоў - Сан-Марына, вярнуліся на конкурс Мальта і Македонія. Форум праходзіць пад дэвізам "Be Creative" ("Будзь крэатыўным"). Вядучыя конкурсу - фіналісты дарослага "Еўрабачання-2013" Злата Агневіч і ўкраінскі каментатар міжнароднага конкурсу Цімур Мірашнічэнка.

Прамую трансляцыю фіналу дзіцячага "Еўрабачання-2013" з Кіева 30 лістапада ў 21.00 будуць весці тэлеканал "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24". Каменціраваць конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт аддзела замежнай інфармацыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Анатоль Ліпецкі. Балы, прысуджаныя канкурсантам ад Беларусі, аб'явіць вучаніца 7 "Б" класа мінскай гімназіі нумар 24 Аляксандра Ткач.

Дзіцячае "Еўрабачанне" - штогадовы міжнародны тэлевізійны песенны конкурс. У форуме прымаюць удзел дзеці 10-15 гадоў - прадстаўнікі краін - членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Беларусь дэбютавала ў дзіцячым конкурсе ў 2003 годзе. На рахунку рэспублікі - дзве перамогі. У 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007 годзе - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі