23 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Японіі медыцынскія маскі выпускаюць з аршанскага лёну, расказаў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін.
Дыпламат адзначыў, што не так даўно ў Токіа адкрыўся магазін вырабаў з беларускага лёну. "Японскія партнёры Аршанскага льнокамбіната далучыліся да вырашэння галоўнай задачы - захавання здароўя насельніцтва. Беларуская льняная тканіна прымяняецца для вырабу ахоўных масак, якія карыстаюцца попытам у жыхароў Токіа і іншых гарадоў", - паведаміў Руслан Есін.
Прадстаўнічы дырэктар японскай кампаніі NBR, якая імпартуе беларускі лён і вырабы Аршанскага льнокамбіната, Сёга Фурусава расказаў, што яны пачалі вытворчасць масак з беларускай ільняной тканіны ў прэфектуры Ісікава ў снежні 2019 года. "Маскі, зробленыя з матэрыялу Аршанскага льнокамбіната, прыемныя для скуры і падыходзяць для штодзённага нашэння. Дзякуючы прыродным антыбактэрыяльным уласцівасцям лёну яны больш гігіенічныя ў параўнанні з іншымі. Іх таксама зручна мыць, што важна для шматразовага выкарыстання".
Сёга Фурусава прадоўжыў: "Цяпер, калі эпідэмія каранавіруса прадаўжаецца, усё больш адзначаецца дэфіцыт прывычных японцам масак - павялічваецца попыт на льняныя. Акрамя таго, цяпер многія людзі застаюцца дома, на аддаленай працы і робяць сабе маскі самі. Беларуская льняная тканіна для гэтага падыходзіць лепш за ўсё. Натуральныя, прыродныя якасці робяць яе выдатным матэрыялам для нашэння ў цесным кантакце з адчувальнай скурай", - запэўніў Сёга Фурусава.
Ён падкрэсліў: кампанія атрымлівае шмат водзываў ад японскіх кліентаў аб тым, што лён - лепшая тканіна для адзення і іншых вырабаў. "Упэўнены, гэта заслуга беларускіх вытворцаў", - заўважыў Сёга Фурусава.
Японскіх пакупнікоў цікавяць не толькі маскі з лёну: карыстаюцца попытам сталовыя наборы і адзенне. Прадстаўнічы дырэктар NBR расказаў: "Мы прадаём беларускія льняныя вырабы як у магазінах Японіі, так і анлайн, на Amazon, Rakuten (Rakuten global market - адзін з буйнейшых японскіх гандлёвых сайтаў. - Заўвага БЕЛТА) і іншых інтэрнэт-пляцоўках".