Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Май 2013

У гродзенскім Новым замку пройдзе ўсходняя ноч

15 мая, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. У гродзенскім Новым замку 18 мая пройдзе ўсходняя ноч. Праграму, прысвечаную культуры краін Усходу, прапануюць наведвальнікам да Міжнароднага дня музеяў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемствы пачнуцца ў 19.00. Гісторыка-музычная праграма "Подых Усходу" адбудзецца ў Сенатарскай зале музея. Гасцей азнаёмяць з гісторыяй і культурай усходніх народаў, шырока будуць прадстаўлены ўсходнія танцы, у тым ліку народныя, класічныя, танцы з трысцінкамі. Выступяць удзельнікі Клуба кунг-фу і прадстаўнікі Лігі Спартыўных мастацтваў. Пройдуць майстар-класы па арыгамі і рысаванню іерогліфаў.

Плануецца ўдзел замежных гасцей з Кітая, Лівана, Шры-Ланкі, Нігерыі, Пакістана, Індыі, Туркменістана і Азербайджана, якія прадставяць вакальныя і танцавальныя нумары.

Акрамя таго, будзе працаваць кірмаш усходніх тавараў, адкрыецца чайны дом, сваё майстэрства на ўсходнюю тэму прадставяць майстры бодзі-арту і візажу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі