Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Кст 2013

У час ЧС-2014 турысты змогуць прагуляцца па Мінску з аўдыягідамі

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час ЧС-2014 турысты змогуць прагуляцца па Мінску ў аўдыягідамі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адпачынак балельшчыкаў, якія прыбудуць на ЧС-2014 у Мінску, будзе напоўнены падзейнымі мерапрыемствамі як у сталіцы, так і за яе межамі", адзначыў Вадзім Кармазін. Разам з тым, паводле слоў прадстаўніка Мінспорту і турызму, у Мінску застаецца праблемай недахоп стаянак для турыстычных аўтобусаў.

Асаблівая ўвага ў час ЧС-2014 будзе ўдзяляцца экскурсійнаму абслугоўванню турыстаў. "Што датычыцца экскурсій у самой сталіцы, то турфірмы ўжо гатовы прапанаваць аматарам больш за 30 экскурсійных маршрутаў. Той попыт, які будзе з боку балельшчыкаў у Мінску, мы адназначна задаволім", - сказаў Вадзім Кармазін.

Акрамя таго, госці чэмпіянату свету па хакею змогуць скарыстацца паслугамі аўдыягіда. Напрыклад, турысты змогуць наведаць інтэрактыўную экскурсію па Верхнім горадзе. "Вядома ж, аўдыягіды не заменяць жывых стасункаў. Паслугі экскурсавода ва ўсім свеце цэняцца і лічацца элітным прадуктам. Але ў час вялікага наплыву турыстаў мэтазгодна скарыстацца і паслугамі аўдыягіда", - растлумачыў Вадзім Кармазін. Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі аўдыягіды ўжо выкарыстоўваюцца ў 15 музеях і выставачных цэнтрах.

Дырэктар дэпартамента па турызму таксама адзначыў, што спецыялісты турбізнесу рыхтуюць да ЧС-2014 турпрадукт для розных мэтавых груп - школьнікаў, сярэдняга класа, VIP-наведвальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі