У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліп 2013

У Будславе сёння пачынаецца святкаванне 400-годдзя з'яўлення абраза Божай Маці

5 ліпеня, Мінск /Ірэна Кацяловіч - БЕЛТА/. Сёння пачынаецца святкаванне 400-годдзя з'яўлення абраза Божай Маці ў Будславе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Будслаўскі абраз Божай Маці з'яўляецца адным з найбольш шануемых абразоў каталіцкай царквы і славіцца шматлікімі цудамі.

Кожны год у Будслаў накіроўваюцца пілігрымы з Беларусі і з-за мяжы. У гэтым годзе юбілейны фестываль плануе прыняць у сябе 40-45 тыс. католікаў, 2,5-4 тыс. з якіх пешыя пілігрымы. Удзел ва ўрачыстасцях прымуць каталіцкія епіскапы Польшчы, Украіны, Румыніі і Італіі. Магчыма, прыедуць прадстаўнікі літоўскага епіскапату.

Акрамя таго, у гэтым годзе ў свяце прыме ўдзел папскі легат вядомы кардынал Жан-Луі Таран, якія прыбыў з Ватыкана. Сёння вечарам ён звернецца з кароткай прамовай да моладзі.

На ўрачыстасці ў гонар 400-годдзя з'яўлення абраза Маці Божай Будслаўскай будзе дастаўлены рэлікварый з астанкамі каталіцкай святой з Францыі Тэрэзы Малой.

Святочныя мерапрыемствы пачнуцца сустрэчай і вітаннем пілігрымаў наглядальнікам санктуарыя. Святкаванне будзе прадаўжацца ўсю ноч. Праграма скончыцца галоўнай імшой у 11.00 6 ліпеня.

У гонар юбілею Будслаўскага абраза Божай Маці ў Беларусі выпушчаны манета і паштовая марка.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску