Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Крс 2018

У Беларусі з'явіцца медыяцэнтр для асноўных тэлеканалаў

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіцца медыяцэнтр для тэлеканалаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прапанову пабудаваць такі медыяцэнтр агучыў дырэктар прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ведае гэту тэму. "Мы гэта зробім, - сказаў ён. - Зробім аптымальны і разумны праект".

Прэзідэнт удакладніў, што медыяцэнтр не з'явіцца ў бліжэйшы час. Цяпер у Беларусі ідзе падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў. Плануецца таксама пабудаваць нацыянальны футбольны стадыён, басейн, у якім можна было б праводзіць спаборніцтвы сусветнага ўзроўню. У рэалізацыі гэтых праектаў Беларусь разлічвае на падтрымку кітайскага боку. Неабходна таксама дабудаваць нямала сацыяльных аб'ектаў.

Падобны медыяцэнтр функцыянуе, напрыклад, у Астане. Ён уяўляе сабой адзіную тэхналагічную пляцоўку для забеспячэння якаснага вяшчання ўсіх нацыянальных медыя, якая створана ў мэтах аптымізацыі і мадэрнізацыі тэлерадыёвытворчасці. У гэтым цэнтры размясціліся восем галоўных тэлеканалаў Казахстана, у тым ліку ТРК "Мір", і тры радыёстанцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі