27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 27 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 84 237 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 94 609 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 395 368 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 965 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.