19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 18 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 79 757 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 87 698 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 222 310 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 929 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.