21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 21 жніўня выздаравелі і выпісаны 68 256 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 70 111 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 455 885 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 632 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.