22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 22 мая выздаравелі і выпісаны 12 833 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 34 303 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 419 004 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 190 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.