4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 4 лістапада выздаравеў і выпісаны 88 701 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 102 313 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 573 132 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 995 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.