20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выпісалі 15 вылечаных ад COVID-19 пацыентаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
"Па стане на 9 гадзін раніцы 20 сакавіка, з выздараўленнем выпісана 15 пацыентаў", - сказалі ў прэс-службе.
Цяпер пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 42 пацыенты са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Маюць прыкметы інфекцыі COVID-19, па сутнасці, з'яўляюцца хворымі, 12 чалавек.
Усяго з канца студзеня на COVID-19 абследаваны больш за 19 тыс. чалавек.