Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Feb 2017

У Беларусь вярнулі легендарную кнігу Францыска Скарыны

"Малая падарожная кніжка" Францыска Скарыны16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белгазпрамбанк вярнуў у Беларусь легендарную кнігу Францыска Скарыны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка папоўніў помнік нацыянальнай кніжнай культуры - "Малая падарожная кніжка", надрукаваная Францыскам Скарынам у Вільні ў 1522 годзе. Эксперты лічаць менавіта яе першай кнігай, выдадзенай на беларускіх землях. На сённяшні дзень гэта адзіны экзэмпляр кнігі ў нашай краіне", - растлумачылі ў прэс-службе.

"Малая падарожная кніжка" (так званая "кніжыца") з'яўляецца "часасловам для міран", гэта значыць зборам царкоўных кніг невялікага фармату, прызначаных для падарожнікаў. "Гэта больш, чым проста адно выданне: 18 кніг, сабраных разам у адным пераплёце. Яны ўпрыгожаны ўнікальнымі гравюрамі, застаўкамі і ініцыяламі. Дзевяць кніг маюць пасляслоўе самога Скарыны", - расказалі ў банку.

Поўны экзэмпляр "Малой падарожнай кніжкі" не захаваўся. Найбольш поўныя экзэмпляры ёсць у бібліятэках Масквы, Капенгагена і Санкт-Пецярбурга. Самыя поўныя - у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (20 кніг), у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене (18 кніг).

У 2017 годзе ў Беларусі праходзіць святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання - 6 жніўня 1517 года выйшаў "Псалтыр", выдадзены Францыскам Скарынам у Празе.

"Малая падарожная кніжка" Францыска Скарыны

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі