Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2014

У Беларусі стартаваў Міжнародны тыдзень мастацкай адукацыі

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартаваў Міжнародны тыдзень мастацкай адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

У 2012 годзе ЮНЕСКА было прынята рашэнне аб аб'яўленні чацвёртага тыдня мая Міжнародным тыднем мастацкай адукацыі. Яго мэта - фарміраванне ў грамадскай свядомасці ўяўленняў аб ролі мастацкай адукацыі ва ўмацаванні творчага патэнцыялу, развіццё культурнай ідэнтычнасці.

У праекце ўдзельнічаюць Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава, Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў і Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

У праграме мерапрыемстваў - выстаўкі, канцэрты, калёквіумы, майстар-класы, тэматычныя сустрэчы, практычныя семінары. Міжнародны тыдзень мастацкай адукацыі будзе праходзіць па 25 мая ўключна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі