1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца пабудаваць круізны цеплаход. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства "Днепрабугводшлях" Сяргей Зубко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Сяргея Зубко, прадпрыемствам ажыццяўляецца будаўніцтва першага ў рэспубліцы круізнага цеплахода. "Плануецца ажыццяўляць круізныя перавозкі паміж Кіевам і Брэстам", - сказаў ён.
Намеснік гендырэктара дадаў, што калі будзе адноўлены водны шлях E-40, які звяжа Чорнае і Балтыйскае моры, то перавозкі можна будзе рабіць да Варшавы.
Праект па будаўніцтве круізнага цеплахода плануецца рэалізаваць у 2015-2016 гадах.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|