6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве Беларусі 12-13 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя ЮНІСЕФ высокага ўзроўню для краін Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і краін СНД "Умацаванне нацыянальных механізмаў у сферы абароны дзяцей ад нядбайнага, жорсткага абыходжання, насілля і эксплуатацыі". Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Канферэнцыя такога ўзроўню па тэматыцы абароны дзяцінства будзе праходзіць у нашай краіне ўпершыню", - падкрэсліў прадстаўнік МЗС. Ён растлумачыў, што на канферэнцыі адбудзецца абмен думкамі, вопытам і найлепшымі практыкамі ў сферы стварэння эфектыўных сістэм абароны дзяцінства, умацавання міжведамаснага ўзаемадзеяння ў гэтым пытанні, дзейнасці нацыянальных устаноў па пытаннях абароны правоў дзіцяці, а таксама абмеркаванне існуючых актуальных для краін рэгіёна праблем у гэтай галіне.
Як чакаецца, канферэнцыю адкрыюць намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Анатоль Тозік і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Акрамя таго, для ўдзелу ў форуме прыедзе дырэктар Рэгіянальнага бюро Дзіцячага фонду ААН для краін Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і краін СНД Мары-П'ер Пуар'е.
Запланаваны ўдзел дэлегацый Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Чарнагорыі, Малдовы, Македоніі, Сербіі, Расіі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|