10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі можа быць створаны цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны. Намер прапрацаваць адпаведнае пытанне замацавана ў падпісанай па выніках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна сумеснай дэкларацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У дакуменце таксама гаворыцца, што бакі падтрымліваюць даследаванні, накіраваныя на вывучэнне і папулярызацыю культуры і звычаяў дзвюх краін.
Выказана падтрымка стварэнню ў Беларусі кітайскага культурнага цэнтра. Бакі таксама разгледзяць магчымасць стварэння ў Беларусі Акадэміі Шаўковага шляху, Беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця і іншых асветных устаноў для навучання прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і сумежных краін метадалогіі і тэхналогіям рэалізацыі сумесных праектаў з КНР.
Кітайскі бок мае намер прадоўжыць прадастаўляць лепшым студэнтам з Беларусі стыпендыі ўрада Кітая, падтрымліваць пашырэнне ў Беларусі выкладання кітайскай мовы і ўдасканаленне дзейнасці Інстытутаў Канфуцыя.