Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Жнв 2013

У Баранавічах рыхтуецца да адкрыцця стадыён па хакею на траве еўрапейскага ўзроўню

6 жніўня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. У Баранавічах рыхтуецца да здачы стадыён па хакею на траве. Цырымонія адкрыцця аб'екта еўрапейскага ўзроўню запланавана на 9 жніўня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама.

Новая спартыўная пляцоўка пабудавана ў адпаведнасці з пратаколам даручэнняў Прэзідэнта ад 19 лютага 2010 года. ААТ "Будтрэст нумар 25", якое выступала генеральным падрадчыкам на аб'екце, выканала работы менш чым за два гады. Паводле папярэдніх даных, будаўніцтва стадыёна каштавала амаль Br30 млрд.

Стандартнае гульнявое поле памерам 91х55 м мае штучнае пакрыццё ад нямецкай кампаніі "Палітан", чыя прадукцыя сертыфікавана Міжнароднай федэрацыяй хакея на траве. Па перыметры поля размешчаны стандартныя бегавыя дарожкі на 400 м. Усе трыбуны ўмяшчальнасцю на 1 100 гледачоў прыкрыты казырком. Пад трыбунамі размясціліся канферэнц-зала, чатыры раздзявалкі з душавымі, судзейскі пакой, медпункт, памяшканні для адміністрацыі і трэнерскага персаналу. Акрамя таго, у склад аб'екта ўваходзяць электроннае табло і дзве стаянкі для аўтамабіляў.

У Баранавічах хакей на траве культывуецца ўжо больш як 30 гадоў. За гэты час тут былі падрыхтаваны дзевяць прызёраў і пераможцаў маладзёжных чэмпіянатаў Еўропы, майстры спорту і члены нацыянальнай зборнай. Да гэтага часу мясцовы клуб арандаваў чужыя пляцоўкі для правядзення трэніровак. Паводле слоў дырэктара дзяржаўнай установы фізічнай культуры і спорту "Хакейны клуб "Тэкстыльшчык" Міхаіла Шолахава, стадыён адпавядае ўсім міжнародным стандартам і патрабаванням. Тут можна праводзіць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню, аж да Алімпійскіх гульняў.

Новы спартыўны аб'ект размясціўся на ўскраіне Баранавіч, у маляўнічай мясціне на беразе возера Жлобінскае, і займае плошчу 3 га. Побач зарэзервавана яшчэ адна пляцоўка пад будучае будаўніцтва. Плануецца, што з часам тут будзе пабудавана другая чарга аб'екта - шматфункцыянальная гульнявая зала для індорхакея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі