Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Чэр 2023

У Аляксандраўскім скверы каля Купалаўскага тэатра па суботах будуць праходзіць канцэрты

У Аляксандраўскім скверы каля Купалаўскага тэатра па суботах будуць праходзіць канцэрты
Фота з архiва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Аляксандраўскім скверы каля тэатра Янкі Купалы ў Мінску з 3 чэрвеня па 9 верасня будуць праходзіць канцэрты, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.

Канцэрты з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі запланаваны па суботах з 16.00 да 17.30, а 22 ліпеня - з 18.00 да 19.30. Уваход свабодны. 

У канцэрце, які адкрые цыкл 3 чэрвеня, прыме ўдзел Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Г.І.Цітовіча.

У наступную пасля гэтага суботу адбудзецца выступленне ансамбля народнай музыкі "Свята" Беларускай дзяржаўнай філармоніі (выступіць яшчэ і 15 ліпеня), 17 чэрвеня - фальклорнай групы "Купалінка" Белдзяржфілармоніі, а 24 чэрвеня - ансамбля салістаў "Класік-авангард" філармоніі.

Далей на працягу лета запланаваны выступленні Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Беларусі (1 ліпеня), вакальнай групы "Камерата" Беларускай дзяржаўнай філармоніі і студыі танца "Flamenko Dance" (8 ліпеня), Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" (22 ліпеня), аркестра і вакальнай групы Пагранічнай службы Беларусі (5 жніўня), Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" (19 жніўня).

Канцэрт дзіцячых калектываў горада пройдзе 29 ліпеня, а 12 жніўня адбудзецца канцэрт ад Маладзёжнага тэатра эстрады. Канцэрт "Прысвячэнне Маэстра" - 26 жніўня. Выступіць заслужаны калектыў Беларусі Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М.Я.Фінберга. 

Восенню гледачоў чакаюць два канцэрты. "Музычны вечар з Вялікім тэатрам" плануецца 2 верасня, а 9 верасня з праграмай "Музыка кіно" выступіць Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі