Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Снж 2014

Туры па Беларусі ў 2015 годзе могуць патаннець за кошт зніжэння цэн на гасцініцы

4 снежня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Туры па Беларусі ў 2015 годзе могуць патаннець за кошт зніжэння цэн на гасцініцы. Аб гэтым паведаміў 3 снежня журналістам начальнік філіяла "Белінтурыст" РУП "Цэнтркурорт" Аляксей Стрэльчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Аляксея Стрэльчанкі, з павелічэннем колькасці атэляў у Мінску пасля чэмпіянату свету па хакеі цэны ў гасцініцах будуць зніжацца. "Таму мяркую, што ў наступным годзе ў нас будуць больш спрыяльныя цэны на туры з начлегамі ў Мінску. Сёння прапанаванне на сталічным гасцінічным рынку перасягае попыт. Каб гасцініцы запаўняліся, трэба зніжаць цэны, арыенціры мы ведаем - побач Вільнюс, Рыга, Варшава", - сказаў ён.

Што датычыцца кошту аднадзённых экскурсій, то іх падаражанне можа быць звязана з ростам цэн на паліва, транспартных расходаў, зарплат гідаў. "Цяпер у Беларусі такія экскурсіі таннейшыя, чым у іншых еўрапейскіх сталіцах", - заўважыў Аляксей Стрэльчанка.

Гаворачы пра наведвальнасць беларускіх выдатных мясцін, Аляксей Стрэльчанка расказаў, што на густы турыстаў моцна ўплывае сезонны фактар. Так, летам турысты ахвотна наведваюць нацыянальныя паркі, зімой - рэзідэнцыю Дзеда Мароза і гарналыжныя цэнтры. Як правіла, па выніках года ў спісе самых папулярных у Беларусі ў турыстаў месц лідзіруюць Мірскі і Нясвіжскі замкі. У будучым сярод лідараў гэтага рэйтынгу будзе і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, упэўнены ён.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі