Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Снж 2014

Турнір Міжнароднай федэрацыі таэквандо збярэ ў Мінску рэкордную колькасць удзельнікаў

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 5 па 7 снежня пройдзе адкрыты Кубак СНД - Кубак свету па таэквандо ITF (неалімпійская версія). Турнір пад эгідай Міжнароднай федэрацыі таэквандо збярэ больш за тысячу спартсменаў з 13 краін, што стане рэкорднай колькасцю для спаборніцтваў такога ўзроўню. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі расказалі іх арганізатары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Кубку прымуць удзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Эстоніі.

Прадстаўляючы турнір, начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў заўважыў, што такое прадстаўнічае мерапрыемства ў Мінску будзе садзейнічаць умацаванню іміджу беларускай сталіцы як горада, здольнага правесці любыя спаборніцтвы. Паводле яго слоў, гарадскія ўлады аказалі падтрымку старту па таэквандо, улічваючы павышаны да яго інтарэс.

Як паведамлялася на прэс-канферэнцыі, значную фінансавую нагрузку па правядзенні спаборніцтваў узялі на сябе Беларуская ліга таэквандо і Міжнародная федэрацыя таэквандо (ITF). За тры дні будуць разыграны больш за дзвесце камплектаў узнагарод ў асабістых і камандных спарынгах, а таксама асабістых і камандных тулі (фармальных практыкаваннях). Выканаўчы дырэктар Беларускай лігі таэквандо Вячаслаў Бержэц удакладніў, што спаборніцтвы адбудуцца сярод спартсменаў чатырох узроставых катэгорый (юнацкай, кадэцкай, юніёрскай і дарослай).

Таэквандысты будуць змагацца за ўзнагароды на веладроме "Мінск-Арэны". Выбар на карысць гэтага спартыўнага аб'екта Вячаслаў Бержэц растлумачыў тым, што арганізатары абавязаны размясціць у адным месцы адразу шэсць спаборніцкіх пляцовак. Урачыстае адкрыццё кубкавага турніру адбудзецца 6 снежня (пачатак у 13.00). У рамках цырымоніі адкрыцця плануецца правядзенне паядынкаў па правілах прафесійнага таэквандо. У відовішчным шоу паўдзельнічаюць тытулаваныя спартсмены - пераможцы і прызёры розных чэмпіянатаў. Адказваючы на пытанне аб магчымасці выступлення тут вядучага беларускага майстра таэквандо Армана-Маршала Сілы, Вячаслаў Бержэц адзначыў, што гэтага не плануецца, паколькі Сіла пераважна выступае ў алімпійскай версіі WTF і вядзе мэтанакіраваную падрыхтоўку да адборачных спаборніцтваў на Гульні.

5, 6 і 7 снежня на адкрытым Кубку СНД спаборніцтвы будуць пачынацца ў 10.00. Папярэднік цяперашняга турніру - адкрыты Кубак Беларусі па таэквандо ITF. Ён праводзіўся з 2006 года і першапачаткова ў ім выступалі да 300 удзельнікаў не больш чым чатырох краін.

У Беларусі прадстаўлены два напрамкі таэквандо - WTF (алімпійская версія) і ITF (неалімпійская версія). Беларускія арганізацыі, якія развіваюць абодва напрамкі, супрацоўнічаюць паміж сабой, а спартсмены выступаюць па магчымасці ў тых і іншых спаборніцтвах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі