Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліс 2014

Тураўскае Евангелле плануецца выдаць камерцыйным тыражом

11 лістапада, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Прэзентацыя факсімільнага выдання помніка старажытнаславянскага пісьменства XI стагоддзя Тураўскага Евангелля прайшла 10 лістапада ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы. У час прэзентацыі адбылася цырымонія дарэння ўнікальнага выдання бібліятэкам і музеям рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага, факсімільныя копіі, надрукаваныя тыражом 500 экзэмпляраў, прызначаны для вузкага кола спецыялістаў. "Каб самы старажытны помнік кніжнай культуры, створаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі, стаў даступны больш шырокім слаям грамадскасці, у бліжэйшы час плануецца выдаць Тураўскае Евангелле камерцыйным тыражом", - дадаў ён.

Факсімільнае выданне Тураўскага ЕвангелляРабота па ўзнаўленні беларускіх помнікаў пісьменства будзе прадаўжацца і па іншых напрамках. Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, запланавана выданне поўнага збору кніг Францыска Скарыны. Першыя пяць тамоў збору ўжо выдадзены, на чарзе яшчэ шэсць тамоў. Шматтомнае факсімільнае выданне ўпершыню дасць магчымасць сабраць разам усе кнігі, надрукаваныя Францыскам Скарынам у Празе (1517-1519) і Вільнюсе (1522-1525). У аснове выдання - электронныя копіі кніг першадрукара, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін.

Рукапіс Тураўскага Евангелля быў знойдзены ў 1865 годзе ў Тураве і з таго часу знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (Вільнюс). Помнік уяўляе сабой Евангелле з укладнымі запісамі, два з якіх былі зроблены ў пачатку XVI стагоддзя ад імя князёў Астрожскіх.Прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля прайшла ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі