Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Mar 2014

Цэнтр паралімпійскай падрыхтоўкі будзе створаны ў Беларусі ў 2014 годзе

27 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Цэнтр паралімпійскай падрыхтоўкі будзе створаны ў Беларусі ў 2014 годзе, заявіў сёння першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Гагіеў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання нацыянальнай паралімпійскай зборнай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінспорту разам з Паралімпійскім камітэтам і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны абмеркавалі пытанне стварэння цэнтра. Я думаю, што ўжо ў гэтым годзе ён будзе створаны. Трэба ставіць падрыхтоўку паралімпійцаў на больш сур'ёзны ўзровень, таму што яны могуць дасягнуць яшчэ больш высокіх рэзультатаў" , - сказаў першы намеснік міністра.

Месца, дзе будзе створана спартыўная арганізацыя, яшчэ не вызначана. "Пакуль ёсць дзве прапановы, дзе можна пабудаваць цэнтр. Але гэта пытанне мы ўзгоднім пазней", - паведаміў Аляксандр Гагіеў.

У сваю чаргу старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель адзначыў: "Нарэшце ў Міністэрстве спорту зразумелі нашу галоўную праблему і знайшлі канструктыўны крок для яе вырашэння".

Ветэран жаночай зборнай Ядвіга Скорабагатая падкрэсліла, што пасля Паралімпіяды міністэрствы і арганізацыі сталі больш удзяляць увагі спартсменам, часцей прыслухоўвацца да іх пажаданняў.

Акрамя таго, у час цырымоніі беларускія спартсмены, трэнеры і абслуговы персанал былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Мінспорту і турызму Беларусі, памятнымі падарункамі ад прадпрыемства "Святлопрыбор" і беларускага вытворцы артапедычных матрацаў "Вегас". Свае творчыя віншаванні паралімпійцам падарыла ўдзельніца расійскага праекта "Голас" Патрыцыя Курганава і канкурсантка "Акадэміі талентаў" Настасся Петра.

Прадстаўнікі зборнай Беларусі заваявалі ў Сочы тры бронзавыя ўзнагароды і занялі 18-е месца ў медальным заліку. Двойчы на п'едэстал гонару па выніках спаборніцтваў у біятлоне сярод спартсменаў са слабым зрокам узнімаўся Васіль Шапцябой. Папоўніла медальную калекцыю Ядвіга Скорабагатая, якая выйграла медаль у лыжных гонках таксама сярод спартсменак з парушэннямі зроку. Усяго ўзнагароды Паралімпіяды-2014 заваявалі спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі з 19 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі