У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліп 2016

Трансляцыя Алімпіяды стане галоўнай тэлевізійнай падзеяй жніўня

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трансляцыя Алімпіяды-2016 стане галоўнай тэлевізійнай падзеяй жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Беларускія гледачы разам са шматмільённай сусветнай тэлеаўдыторыяй змогуць убачыць буйнейшы спартыўны форум - ХХХІ летнія Алімпійскія гульні, якія пройдуць з 5 па 21 жніўня. Трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь 5".

У бягучым годзе Алімпіяда ўпершыню пройдзе ў Паўднёвай Амерыцы, дзе ў 33 відах спорту будзе разыграна рэкордная колькасць камплектаў узнагарод - 306 медалёў. У Бразіліі чакаецца найбольшая колькасць краін-прадстаўніц за ўвесь час існавання Алімпійскіх гульняў - 206 нацыянальных каманд, сярод якіх і лепшыя беларускія спартсмены.

Белтэлерадыёкампанія, маючы эксклюзіўныя правы на трансляцыю XXXI летніх Алімпійскіх гульняў, традыцыйна забяспечыць максімальна шырокае асвятленне галоўнага турніру чатырохгоддзя.

У Рыа-дэ-Жанэйра будуць працаваць 35 прадстаўнікоў медыяхолдынга. Пры вядзенні прамых трансляцый Алімпіяды з Рыа будзе выкарыстоўвацца вопыт асвятлення Гульняў у Лондане і Сочы. Каменціраваць спаборніцтвы будуць Уладзімір Навіцкі, Павел Баранаў, Аляксандр Дзмітрыеў, Аляксандр Цвячкоўскі і іншыя прафесіяналы.

Цырымоніі адкрыцця і закрыцця ХХХІ Алімпійскіх гульняў убачаць гледачы тэлеканала "Беларусь 1". 5 жніўня ўрачыстае адкрыццё Алімпіяды-2016 пройдзе на стадыёне "Маракана", дзе завершыцца эстафета алімпійскага агню. Арганізатары абяцаюць маляўнічае шоу, у якім будзе выкарыстана 3 т феерверкаў і задзейнічана 10 тыс. валанцёраў. Іншыя асаблівасці грандыёзнага шоу, падрыхтаванага да адкрыцця, трымаюцца ў сакрэце, але тэлегледачы галоўнага канала краіны могуць не сумнявацца, што ўбачаць усе святы ў прамым эфіры.

Аб самых цікавых і захапляльных момантах Гульняў гледачам раскажуць "Дзённікі Алімпіяды", падрыхтаваныя Агенцтвам тэленавін. Яны будуць выходзіць два разы ў дзень з 5 жніўня. Раніцай у кароткіх дзённіках можна будзе пачуць самую аператыўную інфармацыю аб спаборніцтвах, якія пройдуць для беларусаў ноччу з-за розніцы ў часе з Бразіліяй. Больш падрабязнымі і грунтоўнымі стануць вячэрнія дзённікі - пасля "Панарамы" на "Беларусь 1". Алімпійскія сюжэты будуць прысутнічаць і ў выпусках Агенцтва тэленавін.

"Беларусь 5" на час Гульняў стане кругласутачным алімпійскім каналам, на якім у прамым эфіры будзе паказана максімальная колькасць спаборніцтваў. Беларускія спартсмены атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у 25 алімпійскіх відах. На працягу 16 дзён беларусы будуць прэтэндаваць на самыя высокія месцы ў многіх з іх, і ў асвятленні планетарнага форуму спартыўнаму каналу дапаможа самы маладзёжны канал. На канале "Беларусь 2" будуць паказаны спаборніцтвы ў гульнявых відах спорту, у тым ліку з удзелам жаночай баскетбольнай каманды, якая другі раз у сваёй гісторыі прабілася на галоўны старт чатырохгоддзя.

Штодзённы аб'ём алімпійскага вяшчання па ўсіх каналах медыяхолдынга складзе каля 33 гадзін у суткі, а агульны аб'ём - больш за 500 гадзін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску