Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Кст 2013

Трансгранічны турыстычны маршрут "Шлях Гедымінавічаў" пройдзе праз Ліду і Навагрудак

24 кастрычніка, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. Трансгранічны турыстычны маршрут "Шлях Гедымінавічаў" пройдзе праз Ліду і Навагрудак. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Інеса Белуш.

Маршрут звяжа гарады чатырох краін - Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы, дзе ў часы Вялікага княства Літоўскага кіравала дынастыя Гедымінавічаў. Маршрут распрацоўваецца з мэтай папулярызацыі агульнай для краін гісторыка-культурнай спадчыны, садзейнічання ў адраджэнні гістарычных помнікаў, звязаных з дынастыяй Гедымінавічаў, даследавання фарміравання ўсходнееўрапейскай ідэнтычнасці.

Па Беларусі "Шлях Гедымінавічаў" пройдзе праз Ліду і Навагрудак, дзе захаваліся замкі часоў ВКЛ. Плануецца, што ў маршрут таксама ўвойдуць літоўскі Тракай і польскі Люблін.

З мэтай рэалізацыі праекта паміж Асацыяцыяй органаў мясцовага самакіравання "Шлях Гедымінавічаў" (Украіна) і Лідскім раённым выканаўчым камітэтам Гродзенскай вобласці (Беларусь) падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае распрацаваць каталог міжнародных турыстычных маршрутаў пад агульным брэндам "Шлях Гедымінавічаў", стварыць шматмоўны сайт праекта, аб'яднаць намаганні для пашырэння новага турыстычнага прадукту на нацыянальным і еўрапейскім турыстычных рынках. Акрамя таго, будзе створана сетка партнёрскіх турыстычных малых і сярэдніх прадпрыемстваў (гасцініц, музеяў, запаведнікаў, рэстаранаў, тураператараў, перавозчыкаў), якія будуць працаваць на трансгранічны брэнд. Распрацоўваецца сімволіка праекта. Плануецца, што гэта будзе чырвона-белы шчыт са зборнымі матывамі геральдыкі Валыні, Беларусі і Літвы і выявай рыцара на кані.

Ідэя стварэння трансгранічнага маршруту "Шлях Гедымінавічаў" належыць адміністрацыі ўкраінскага Луцка. З украінскага боку ўдзельнікамі праекта стануць дзесяць гарадоў, а таксама гісторыка-культурныя запаведнікі з пяці абласцей. У маршрут увойдуць больш як 10 украінскіх замкаў.

Плануецца, што да 2015 года турыстычны маршрут "Шлях Гедымінавічаў" атрымае агульнаеўрапейскае прызнанне і будзе ўключаны ў пералік культурных шляхоў Савета Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс