Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Aug 2012

Тэатралы Беларусі, Швейцарыі і Германіі падзеляцца вопытам на Міжнароднай летняй школе ў Мінску

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інавацыйная Міжнародная летняя школа Sypemeda (Stage for Young Performing Media Artist) будзе працаваць з 19 жніўня па 1 верасня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (РТБД) у Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб.

Летняя школа збярэ 13 беларускіх рэжысёраў і драматургаў, каля паўсотні акцёраў з розных рэгіёнаў краіны, 12 еўрапейскіх медыя-дызайнераў і 7 куратараў са Швейцарыі, Германіі і Беларусі.

Арганізатары Sypemeda ставяць перад сабой наступныя мэты: абмен ведамі ў галіне тэатральнага мастацтва; укараненне новых выразных сродкаў у традыцыйныя тэатральныя формы; стварэнне міжнароднай сеткі кантактаў у тэатральна-акадэмічнай сферы; азнаямленне тэатральных дзеячаў і публікі з найноўшымі дасягненнямі тэатральнага мастацтва.

Змястоўна праект прысвечаны праблемам камунікацыі і ізаляцыі індывідуума ў сучасным свеце. На працягу двух тыдняў, пачынаючы з 19 жніўня, маладыя людзі, студэнты і прафесіяналы, свабодныя гледачы і зарэгістраваныя ўдзельнікі, прадстаўнікі розных культур і мастацкіх традыцый будуць вучыцца адзін у аднаго пад кіраўніцтвам вядучых еўрапейскіх рэферэнтаў на семінарах і майстар-класах у рамках адукацыйнай часткі праекта. На практычным этапе школы імі ў групах будуць створаны эцюды на тэму "Вавілонская вежа", свабодныя па форме, жанру і зместу - ад сцэнічнай мініяцюры да візуальнай інсталяцыі, ад непасрэднай інтэрпрэтацыі біблейскага тэксту да пошуку "вежаў" у штодзённасці. На падагульняючых паказах 30-31 жніўня гэтыя эцюды аб'яднаюцца ў сумесны спектакль, асаблівасцю якога стане тое, што ён размесціцца не толькі на сцэне, але гэта зойме усе кропкі прасторы РТБД.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Інстытута Гётэ ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі