Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Aug 2016

Тэатральныя калектывы з 17 краін прымуць удзел у фестывалі "Белая вежа"

16 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. XXI Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе ў Брэсце 9-14 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

У форуме прымуць удзел 27 калектываў з 17 краін: Арменіі, Румыніі, Германіі, Латвіі, Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Францыі, Чэхіі, Грузіі, Туркменістана (упершыню), Азербайджана, Вялікабрытаніі і Беларусі. Паказ спектакляў (на васьмі мовах) будзе праводзіцца на пяці сцэнічных пляцоўках горада.

Сёлетняя "Белая вежа" парадуе гледачоў разнастайнасцю жанраў. У афішы прадстаўлена драма, мюзікл, рок-опера, фантасмагорыя, непраўдападобная прытча, гульня ў гатычны трылер, школьны квест, тэатр формы, монаспектаклі, вулічныя, харэаграфічныя пастаноўкі. На працягу тэатральнага тыдня класіка будзе суседнічаць з сучаснай драматургіяй. Так, вядомы англійскі драматург і акцёр, майстар пераўвасабленняў Піп Утан выступіць з лірычнай манадрамай "Чаплін". Львоўскі акадэмічны тэатр пакажа спектакль "Чайка" па матывах п'есы А. Чэхава. Маскоўскі тэатр "Школа сучаснай п'есы" прадставіць спектакль на балконе "Тут жыве Ніна" па п'есе Паліны Барадзіной.

Адкрые фестываль спектакль "Дванаццатая ноч" па п'есе У. Шэкспіра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Беларусь на гэтым форуме таксама прадставяць дзяржаўны маладзёжны тэатр са спектаклем па п'есе італьянскага пісьменніка Уга Бэці "Казіны востраў". Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра прадставіць музычна-драматычны монаспектакль у выкананні Галіны Дзягілевай "Пачакай, сонца!" Гаспадары тэатральнага форуму - Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы - пакажуць прэм'ерны спектакль па п'есе Л. Разумоўскай "Дарагая Алена Сяргееўна".

Арганізатарамі XXI Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа" выступаюць Міністэрства культуры, Брэсцкія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі