Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Сак 2014

Тэа выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання" пад нумарам 10

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2014" спявак Тэа (Юрый Вашчук) з кампазіцыяй "Cheesecake" выступіць у другім паўфінале 8 мая пад дзясятым нумарам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Сёння арганізатары конкурсу аб'явілі канчатковы парадак выступленняў выканаўцаў у паўфіналах. У гэтым годзе парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання", як і ў мінулым, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дае магчымасць зрабіць шоу больш папулярным і эфектным з пункту гледжання рэжысуры.

Такім чынам, парадак выступлення артыстаў першага паўфіналу, які пройдзе 6 мая, такі:

1. Арменія; 2. Латвія; 3. Эстонія; 4. Швецыя; 5. Ісландыя; 6. Албанія; 7. Расія; 8. Азербайджан; 9. Украіна; 10. Бельгія; 11. Малдова; 12. Сан-Марына; 13. Партугалія; 14. Нідэрланды; 15. Чарнагорыя; 16. Венгрыя.

У другім паўфінале (8 мая) выканаўцы выйдуць на сцэну ў наступным парадку:

1. Мальта; 2. Ізраіль; 3. Нарвегія; 4. Грузія; 5. Польшча; 6. Аўстрыя; 7. Літва; 8. Фінляндыя; 9. Ірландыя; 10. Беларусь; 11. Македонія; 12. Швейцарыя; 13. Грэцыя; 14. Славенія; 15. Румынія.

Італія, Іспанія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія на правах краін - арганізатараў конкурсу і пераможца мінулага года Данія трапляюць у фінал, які пройдзе 10 мая, аўтаматычна. Парадак выступлення фіналістаў, згодна з рашэннем арганізатараў, агучаць пасля правядзення двух паўфіналаў. Аднак ужо вядома, што канкурсант з Даніі выступіць у фінале пад нумарам 23.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене (Данія) з 6 па 10 мая на сцэне B&W Hallerne на Refshaleoen пад лозунгам "Далучайцеся да нас" (Join Us). Усяго ў песенным форуме прымуць удзел 37 краін.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі