У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Май 2014

Тэа правядзе другую рэпетыцыю на сцэне "Еўрабачання" ў Даніі

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэа правядзе сёння другую рэпетыцыю на сцэне "Еўрабачання-2014" у Капенгагене, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

На прагон нумара ў беларускага канкурсанта будзе 20 мінут. Гэта апошняя рэпетыцыя перад генеральным прагонам, на якім будзе галасаваць журы. Затым Тэа дасць вялікую прэс-канферэнцыю.

Артыст 30 красавіка правёў першую рэпетыцыю. Сам выканаўца і яго педагогі засталіся задаволены выхадам на сцэну. У наступныя дні Тэа прадоўжыў свае рэпетыцыі, але не на сцэне (яе занялі ўдзельнікі першага паўфіналу), а ў спецыяльнай танцавальнай зале ў атэлі. У вольны час Тэа гуляў па Капенгагене з удзельнікамі з Грэцыі, Літвы, Швейцарыі, Румыніі і Ірландыі. З прадстаўніком Швейцарыі Себалтэрам на набярэжнай наш спявак экспромтам арганізаваў дуэт, і яны выканалі песню "Чызкейк" у суправаджэнні банджа. Таксама беларускі канкурсант даў паўгадзіннае інтэрв'ю вядомаму вядучаму тэлеканала "Расія" Барысу Карчэўнікаву для праграмы "Прамы эфір".

У прэс-службе адзначылі, што на сайце Белтэлерадыёкампаніі Тэа вядзе свой адзіны афіцыйны анлайн-дзённік з Капенгагена. У сваім блогу спявак размяшчае тэкставыя паведамленні на рускай і англійскай мовах аб самых цікавых і важных падзеях, якія адбываюцца з ім і яго камандай у гэтыя дні ў сталіцы "Еўрабачання", а таксама выкладае фота і відэа.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене (Данія) з 6 па 10 мая. Паўфіналы пройдуць 6 і 8 мая, фінал - 10 мая. Тэа з песняй "Cheesecake" выступіць у другім паўфінале (8 мая) пад 10 нумарам. На сцэне артыста падтрымаюць бэк-вакалісты Арцём Ахпаш, Юрый Селязнёў, Дзяніс Ліс, а таксама танцоры Аляксандр Залескі і Андрэй Мартынаў.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску