Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Jan 2014

Таварыскі хакейны матч у Сочы завяршыўся з лікам 12:3 на карысць каманды прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся таварыскі хакейны матч у Сочы з лікам 12:3 на карысць каманды, у якой гулялі кіраўнікі Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка выступіў пад сваім нумарам 1, Уладзімір Пуцін - пад нумарам 11. Вароты іх каманды абараняў Дзмітрый Баскаў, член хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы "Дынама". Капітанам каманды, у якой гулялі прэзідэнты, быў Вячаслаў Фяцісаў.

Разам з кіраўнікамі дзяржаў у камандзе гулялі такія зоркі хакея, як Валерый Каменскі, Павел Бурэ, Аляксандр Кажэўнікаў, а таксама шэраг іншых вядомых хакеістаў. У камандзе прэзідэнтаў таксама гулялі міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і члены каманды Прэзідэнта Беларусі Андрэй Асташэвіч і Міхаіл Захараў. У каманду праціўнікаў увайшлі Аляксей Жамноў, Аляксандр Магільны, браты Голікавы, Аляксандр Якушаў, Сяргей Макараў і іншыя легенды сусветнага хакея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі