Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліп 2012

Танцавальны ансамбль "Равеснік" удзельнічае ў міжнародным дзіцячым фестывалі ў КНР

30 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускі ансамбль танца "Равеснік" прадстаўляе нашу краіну на міжнародным дзіцячым фестывалі культуры і мастацтва, які з 29 ліпеня па 2 жніўня праходзіць у кітайскім Цяньцзіні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Фестываль праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Кітая, Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам, Кітайскай асацыяцыі міжнароднага абмену, Кітайскага фонду Сун Цынлін.

Усяго ў мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 2 тыс. дзяцей з 53 краін. У свяце ўдзельнічаюць таксама прадстаўнікі з 31 рэгіёну Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Асноўная ідэя свята - паказаць, колькі радасці і дабра могуць дзеці прынесці свету. Нягледзячы на юны ўзрост, менавіта дзеці могуць стаць пасланцамі любові і дружбы, паколькі ў іх руках будучыня, у якой не павінна быць войнаў, расавай дыскрымінацыі, галечы і іншых праблем сучаснасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі