Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Крс 2013

Тадэвуш Кандрусевіч: Чацвёрты праваслаўна-каталіцкі форум пройдзе ў Мінску ў 2014 годзе

1 красавіка, Міснк /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чацвёрты праваслаўна-каталіцкі форум пройдзе ў Мінску ў 2014 годзе. Аб гэтым Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку сёння праінфармаваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Тадэвуша Кандрусевіча, на гэта важнае мерапрыемства збіраецца вялікая колькасць епіскапаў з розных дзяржаў.

Сумесныя сустрэчы каталіцкіх і праваслаўных епіскапаў набываюць фармат пастаянных сустрэч і ўносяць вялікі ўклад у працэс падтрымання рэлігійнага міру і супрацоўніцтва ў еўрапейскім рэгіёне. Першы каталіцка-праваслаўны форум прайшоў у снежні 2008 года ў італьянскім горадзе Трэнта і быў прысвечаны пытанням сям'і.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць супрацоўніцтва Рымска-каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі