У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліс 2013

Сырны фестываль і шакаладны баль пройдуць у Беларусі ў 2014 годзе

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сырны фестываль і шакаладны баль пройдуць у Беларусі ў 2014 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да правядзення IV Міжнароднага форуму "Імідж Рэспублікі Беларусь: выгады і шляхі дасягнення", генеральны дырэктар Цэнтра стратэгічнага развіцця "Маркетынгавыя сістэмы", арганізатар форуму Анатоль Аканцінаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Аканцінаў адзначыў важнасць фарміравання пазітыўнага іміджу Беларусі, чаму будзе садзейнічаць правядзенне ў краіне чэмпіянату свету па хакею ў 2014 годзе. Пры гэтым, на яго думку, арганізацыя такога маштабнага спартыўнага мерапрыемства дае магчымасць не толькі прадставіць Беларусь як хакейную дзяржаву, але і зрабіць на замежных гасцей добрае ўражанне, каб у далейшым у іх узнікла жаданне вярнуцца ў краіну ў якасці турыстаў. У сувязі з гэтым плануецца правядзенне ў наступным годзе цікавых разнапланавых мерапрыемстваў, у ліку якіх сырны фестываль (у чэрвені) і шакаладны баль (у лютым), фестываль беларускай кухні і піва і інш. Больш падрабязна аб мерапрыемствах, якія могуць зацікавіць іншаземцаў, будзе гаварыцца ў ходзе міжнароднага форуму ў Мінску.

На думку Анатоля Аканцінава, Беларусь мае дастатковы патэнцыял для прыцягнення намнога большай колькасці турыстаў. "Пры фарміраванні іміджу мы павінны знайсці залатую сярэдзіну паміж нашым успрыманнем краіны і яе ўспрыманнем збоку. Імідж дзеля іміджу сёння нікому не патрэбны, кожныя некалькі гадоў ён змяняецца ў залежнасці ад канкурэнтнага асяроддзя", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных звярнуў увагу на тое, што фарміраванне іміджу - працэс бясконцы, таму, гаворачы аб іміджы Беларусі, нерацыянальна факусіраваць на ім ўвагу толькі ў сувязі з ЧМ па хакею. Пры гэтым, адзначыў ён, успрыманне іміджу краіны ў яе межах і за мяжой адрозніваецца. "Імідж - гэта не тое, што мы гаворым аб нашай краіне, а тое, што чуюць і думаюць пра яе іншаземцы", - падкрэсліў Андрэй Савіных.

Міжнародны форум "Імідж Рэспублікі Беларусь: выгады і шляхі дасягнення" пройдзе 5-6 снежня. У праграме мерапрыемства абазначаны тры тэматычныя секцыі: "Папулярызацыя і развіццё гарадоў і рэгіёнаў", "Міжнародны PR праз Інтэрнэт", "Падзейны турызм". Арганізатар форуму - Цэнтр стратэгічнага развіцця "Маркетынгавыя сістэмы", генеральны партнёр - холдынг "Гарызонт". Арганізацыйныя партнёры - ГА "Гільдыя маркетолагаў", гасцініца "Еўропа", Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, тыпаграфія "Данарыт" рэкламны холдынг "SMG - Беларусь". Мерапрыемства арганізавана пры ўдзеле Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства гандлю і Міністэрства культуры Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску