Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Май 2014

"Свята Бульбаша" запрашае гасцей ЧС-2014 пакаштаваць прысмакі беларускай кухні

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята нацыянальнай культуры "Свята Бульбаша" 18 мая запрашае гасцей ЧС-2014 па хакеі пакаштаваць прысмакі беларускай кухні, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні турызму і маркетынгу Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра "Сілічы".

Мерапрыемства пройдзе ў "Сілічах", адкрыццё запланавана на апоўдзень. Галоўны герой свята Бульбаш з вядомай беларускай гасціннасцю сустрэне кожнага госця. А тыя, у сваю чаргу, змогуць азнаёміцца з гастранамічнымі густамі беларусаў і ацаніць на смак нацыянальныя стравы і напіткі - пачастункі з бульбы, сала з часнаком, хрэнам або агурком, студзень, каўбасы, квас, бярозавы сок, аўсяны кісель і шмат іншага. Госці мерапрыемства змогуць паспаборнічаць у паяданні дранікаў на хуткасць, турысты - паўдзельнічаць у майстар-класах па гатаванні страў беларускай кухні.

Акрамя таго, "Свята Бульбаша" прапануе багатую забаўляльную праграму, якая азнаёміць гасцей з абрадамі і гульнямі беларусаў. На галоўнай сцэне свята на працягу дня будуць гучаць музычныя творы ў выкананні народных і сучасных беларускіх калектываў, праходзіць забаўляльныя нумары, конкурсы з уручэннем прызоў. Наведвальнікаў чакаюць фальклорныя гульні і забавы ("Пасвячэнне ў Бульбашы", "Жанiцьба Цярэшкi", "Проса", "Падушачка", "Пасадка бульбы"), "Караоке па-беларуску", майстар-класы па беларускіх народных танцах, выступленні гарманістаў, конкурсы частушак і анекдотаў, рыцарскія турніры і шмат іншага. Для аматараў актыўнага адпачынку будуць арганізаваны картынг, квадрацыклы, пейнтбол, канатная дарога, пракат інвентару. Дзецям сумаваць таксама не давядзецца - для іх падрыхтуюць тэатралізаваныя паказы, гульні і конкурсы, дыскатэку.

На памяць аб шырокай беларускай гасціннасці тут можна будзе набыць беларускія вырабы, сувеніры, а таксама ўсе атрыбуты нацыянальнага беларускага адзення - кашулю, тканы пояс і саламяны капялюш.

Чакаецца, што "Свята Бульбаша" наведаюць больш за 3 тыс. чалавек.

Арганізатарамі свята выступаюць рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы", інфармацыйныя цэнтры "Свята.by" і ТДА "Беловагруп".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі