Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Сак 2014

Сітуацыю на рынку нафты і нафтапрадуктаў абмяркуюць на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыю на рынку нафты і нафтапрадуктаў і перспектывы развіцця беларускай нафтаперапрацоўкі абмяркуюць у Мінску 7-8 красавіка на VII Міжнароднай канферэнцыі "Нафтаперапрацоўка і экспарт нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце форуму.

Больш як 200 прадстаўнікоў вертыкальна-інтэграваных, нафтагандлёвых, транспартна-лагістычных, фінансавых арганізацый, банкаў і сэрвісных кампаній прымуць удзел у абмеркаванні перспектыў нафтаперапрацоўкі і экспарту нафтапрадуктаў Беларусі.

У ходзе канферэнцыі з удзелам вядучых экспертаў галіны таксама разгледзяць новую парадыгму адносін у рамках СНД - АЭП, апасенні адносна змяненняў у рынках збыту ў бліжэйшы час, развіццё нафтаперапрацоўкі ў кантэксце Еўразійскай інтэграцыі, наступствы змяненняў экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў Расіі і Беларусі, развіццё гандлёвых адносін Беларусі з Казахстанам пасля пачатку работы АЭП, магчымыя змяненні аб'ёму экспарту нафтапрадуктаў у бліжэйшы час і іншыя актуальныя пытанні.

Дадатковай праграмай мерапрыемства запланаваны тэхнічны візіт на Мазырскі НПЗ, які пашырыць уяўленне ўдзельнікаў аб стане беларускай нафтаперапрацоўкі.

Канферэнцыя штогод праводзіцца брытанскай кампаніяй Confidence Capital сумесна з канцэрнам "Белнафтахім" і яго даччынымі прадпрыемствамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі