Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Кст 2013

Стартаваў трэці этап продажу білетаў на чэмпіянат свету па хакею 2014 года ў Мінску

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 28 кастрычніка з 16.00 стартаваў трэці этап продажу білетаў на чэмпіянат свету па хакею 2014 года, які пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая на лёдзе "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны", паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі па правядзенню сусветнага форуму. У продажы знаходзяцца абанементы, якія даюць магчымасць наведаць матчы кожнай з нацыянальных зборных каманд, якія яны правядуць у сваіх групах на папярэднім этапе турніру.

Абанемент уключае пакет білетаў на 7 матчаў кваліфікацыйнага этапу, прадугледжаных для кожнай з каманд - удзельніц чэмпіянату. Цэнавы дыяпазон даволі шырокі. Мінімальны кошт абанемента Br455 тыс., максімальны - Br3 млн. 885 тыс. Цана залежыць ад сектара арэны, дзе размешчана глядацкае месца, а таксама ад каманды, за гульнёй якой жадае сачыць балельшчык. Найбольшыя максімальныя цэны ўстаноўлены на кваліфікацыйныя гульні з удзелам каманд Расіі, Фінляндыі, ЗША, Латвіі.

Прадаўжаецца продаж абанементаў першага і другога этапаў білетнай праграмы, якія стартавалі 30 верасня і 14 кастрычніка. Яны даюць магчымасць наведаць усе матчы на адной з арэн (34 гульні на "Мінск-Арэне, 30 гульняў на "Чыжоўка-Арэне"). Абанемент "Усе матчы Каманды Беларусь Плюс" (11 гульняў) дае магчымасць прысутнічаць на ўсіх матчах з удзелам зборнай Беларусі на групавым этапе, а таксама ўладальнік атрымлівае магчымасць убачыць чвэрцьфінал (нумар 4), паўфінал (нумар 2), матч за 3-е месца і фінал незалежна ад пападання ў іх каманды Беларусі. Таксама прапануюцца абанементы, якія даюць магчымасць наведаць усе матчы групавога раўнда на кожнай з арэн чэмпіянату свету (па 28 гульняў); усю фінальную стадыю гульняў на "Мінск-Арэне" (6 гульняў); усе матчы зборнай Беларусі ў час папярэдняга этапу (7 гульняў). Дырэкцыя па правядзенню ЧС-2014 прадаўжае прыём заявак на арэнду VIP-лож на абедзвюх арэнах.

З 25 лістапада паступяць у продаж білеты на асобныя матчы, у тым ліку на чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал.

Больш падрабязна з цэнамі на білеты сусветнага хакейнага форуму 2014 года, умовамі іх куплі і спосабамі аплаты можна азнаёміцца на афіцыйным сайце дырэкцыі па правядзенню турніру www.minsk2014.com.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі