У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліп 2014

Старажытны гомельскі парк над Сожам з 1 жніўня зменіць назву

28 ліпеня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Знакаміты гомельскі парк над Сожам, створаны ў сярэдзіне XIX стагоддзя вакол палаца ў сядзібе князёў Паскевічаў, з 1 жніўня зменіць сваю назву, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Маслак.

Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбляЛюбімае месца адпачынку гамяльчан, якое больш за 80 гадоў называлася Паркам культуры і адпачынку імя А.В.Луначарскага, пачне называцца Паркам Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Такое рашэнне прынята Міністэрствам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. "Назва парку зменіцца, аднак яго статус асабліва ахоўнай тэрыторыі, на якой забаронена ўсялякая гаспадарчая дзейнасць, захаваецца. Разам з новай назвай парк пашырыць на 3,3 га свае зялёныя ўгоддзі", - адзначыў субяседнік.

Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбляУ момант закладкі парку былі прывезены з розных краін разнастайныя пароды дрэў і кустоў, у тым ліку экзатычных. Парк лічыўся ў той час адным з лепшых узораў садова-паркавага мастацтва не толькі ў Расіі, але і ў Еўропе. Некалькі асобных экзэмпляраў гэтай расліннасці захаваліся да нашых дзён. Работнікі парку ганарацца відавой разнастайнасцю расліннасці. Тут можна ўбачыць чырвоналіставы клён, чарэшчаты дуб, дэкаратыўную вярбу, карлікавую бярозу, кедравую сасну. Дабавіць экзотыкі наведвальнікам рэліктавы кітайскі гінгка двухлопасцевы, паўночнаамерыканскі лірыядэндран цюльпанавы, чарнаморская магнолія, японская сакура.

Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля

Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбляАнатоль Луначарскі ў першым урадзе бальшавікоў, створаным у 1917 годзе, займаў пасаду народнага камісара асветы. У гісторыі няма ніякіх звестак аб яго сувязі з Гомелем, у тым ліку аб тым, што наркам калі-небудзь наведваў горад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску