Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Aug 2014

Стаў вядомы расклад гульняў хакейнай зборнай Беларусі ў групе на ЧС-2015

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аргкамітэт па правядзенні чэмпіянату свету-2015 па хакеі апублікаваў склад груп і расклад турніру, які ў наступным годзе пройдзе з 1 па 17 мая ў чэшскіх гарадах Прага і Острава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея (ФХРБ).

Матч адкрыцця, у якім сустрэнуцца гаспадары турніру чэхі і зборная Швецыі, адбудзецца 1 мая ў 20.15 па мясцовым часе на О2 Арэне ў Празе.

Нацыянальная зборная Беларусі будзе праводзіць свае матчы ў групе В на CEZ Арэне ў горадзе Острава. Каманда ўступіць у барацьбу 2 мая. Першым сапернікам беларусаў стане зборная Славеніі. Іх паядынак пачнецца ў 16.15 па мясцовым часе (17.15 па мінскім).

Расклад астатніх гульняў зборнай Беларусі на першым этапе такі:

3 мая. Беларусь - Славакія (пачатак у 16.15 па мясцовым часе),

5 мая. Данія - Беларусь (16.15),

7 мая. ЗША - Беларусь (16.15),

9 мая. Беларусь - Расія (12.15),

11 мая. Фінляндыя - Беларусь (16.15),

12 мая. Нарвегія - Беларусь (12.15).

Усе матчы папярэдняга раўнда ў групах А і В будуць пачынацца па мясцовым часе ў 12.15, 16.15 і 20.15. Матчы папярэдняга раўнда і чвэрцьфіналы пройдуць на абедзвюх арэнах, а паўфінальныя гульні і матчы за медалі адбудуцца на галоўнай арэне чэмпіянату - О2 Арэне.

У групе А (Прага) ЧС-2015 згуляюць: 1. Швецыя, 2. Канада, 3. Чэхія, 4. Швейцарыя, 5. Латвія, 6. Францыя, 7. Германія, 8. Аўстрыя.

Па выніках першага этапу ў плэй-оф (у чвэрцьфіналы) выйдуць па 4 лепшыя каманды з груп А і В.

На праведзеным у Мінску ЧС-2014 па хакеі зборная Беларусі заняла падагульняючае 7-е месца. Каманда фінішавала трэцяй у сваёй групе на першым этапе і прабілася ў чвэрцьфінал. Ад сапернікаў са Швецыі ў тым паядынку беларусы пацярпелі паражэнне (2:3), завяршыўшы сваё выступленне на дамашнім планетарным турніры.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі