19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аргкамітэт па правядзенні чэмпіянату свету-2015 па хакеі апублікаваў склад груп і расклад турніру, які ў наступным годзе пройдзе з 1 па 17 мая ў чэшскіх гарадах Прага і Острава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея (ФХРБ).
Матч адкрыцця, у якім сустрэнуцца гаспадары турніру чэхі і зборная Швецыі, адбудзецца 1 мая ў
20.15 па мясцовым часе на О2 Арэне ў Празе.Нацыянальная зборная Беларусі будзе праводзіць свае матчы ў групе В на CEZ Арэне ў горадзе Острава. Каманда ўступіць у барацьбу 2 мая. Першым сапернікам беларусаў стане зборная Славеніі. Іх паядынак пачнецца ў 16.15 па мясцовым часе (17.15 па мінскім).
Расклад астатніх гульняў зборнай Беларусі на першым этапе такі:
3 мая. Беларусь - Славакія (пачатак у 16.15 па мясцовым часе),
5 мая. Данія - Беларусь (16.15),
7 мая. ЗША - Беларусь (16.15),
9 мая. Беларусь - Расія (12.15),
11 мая. Фінляндыя - Беларусь (16.15),
12 мая. Нарвегія - Беларусь (12.15).
Усе матчы папярэдняга раўнда ў групах А і В будуць пачынацца па мясцовым часе ў 12.15, 16.15 і 20.15. Матчы папярэдняга раўнда і чвэрцьфіналы пройдуць на абедзвюх арэнах, а паўфінальныя гульні і матчы за медалі адбудуцца на галоўнай арэне чэмпіянату - О2 Арэне.
У групе А (Прага) ЧС-2015 згуляюць: 1. Швецыя, 2. Канада, 3. Чэхія, 4. Швейцарыя, 5. Латвія, 6. Францыя, 7. Германія, 8. Аўстрыя.
Па выніках першага этапу ў плэй-оф (у чвэрцьфіналы) выйдуць па 4 лепшыя каманды з груп А і В.
На праведзеным у Мінску ЧС-2014 па хакеі зборная Беларусі заняла падагульняючае 7-е месца. Каманда фінішавала трэцяй у сваёй групе на першым этапе і прабілася ў чвэрцьфінал. Ад сапернікаў са Швецыі ў тым паядынку беларусы пацярпелі паражэнне (2:3), завяршыўшы сваё выступленне на дамашнім планетарным турніры.-0-
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|