Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Врс 2012

Спецыялістаў з 30 краін збярэ кангрэс да 90-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3 верасня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Спецыялістаў з 30 краін збярэ міжнародны кангрэс "Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры", прысвечаны 90-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ён пройдзе 5-7 верасня, паведаміў сёння журналістам дырэктар НББ Раман Матульскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод запрошаных гасцей - спецыялісты з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Грузіі, Балгарыі, Венгрыі, Македоніі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Харватыі, Даніі, Францыі, Італіі, Швецыі, Амана, Турцыі, Ірана, ЗША і іншых краін.

У ходзе пленарнага і секцыйных пасяджэнняў прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы культуры і бібліятэчнай справы, прадстаўнікі бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў краіны, блізкага і далёкага замежжа, вядучыя спецыялісты музеяў, выдавецтваў, устаноў адукацыі, навукова-даследчых інстытутаў, грамадскіх арганізацый, вытворцы праграмнага забеспячэння абмяркуюць наступныя тэмы: "Нацыянальныя бібліятэкі ў сістэме бібліятэк свету: формы і напрамкі ўзаемадзеяння"; "Нацыянальная бібліятэка як культурна-інфармацыйны цэнтр сучаснага грамадства"; "Сусветная інфармацыйная інфраструктура і міжбібліятэчнае ўзаемадзеянне"; "Роля і месца бібліятэк у інфармацыйным грамадстве: гуманістычныя і тэхнакратычныя пагрозы"; "Роля бібліятэк у забеспячэнні захаванасці культурнай спадчыны"; "Менеджмент бібліятэчнай дзейнасці ва ўмовах інфарматызацыі грамадства"; "Кадравы патэнцыял як аснова прагрэсіўнага развіцця бібліятэк". Асобны круглы стол будзе прысвечаны першаму дырэктару НББ Іосіфу Бенцыянавічу Сіманоўскаму.

У рамках кангрэса таксама пройдуць рэгіянальныя кансультацыі ЮНЕСКА па пытаннях адкрытага доступу да навуковай інфармацыі і даследаванняў, агульны сход некамерцыйнага партнёрства "Бібліятэчная асамблея Еўразіі", міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні "Гістарычныя кніжныя калекцыі ў часе і прасторы", а таксама міжнародны круглы стол "Захаванне гістарычных кніжных калекцый Беларусі".

Мерапрыемствы кангрэса будуць праходзіць у НББ. Круглы стол "Захаванне гістарычных кніжных калекцый Беларусі" арганізуецца па асобнай праграме ў палацава-замкавых комплексах у г.Нясвіж і г.п.Мір.

Арганізатарамі кангрэса выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Арганізацыя аб'яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Бібліятэчная асамблея Еўразіі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж". Генеральны партнёр кангрэса - ААТ "Банк БелЗЭБ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі