Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Feb 2013

Спартыўнае свята "Мінская лыжня-2013" пройдзе 2 сакавіка

28 лютага, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Традыцыйнае зімовае спартыўнае свята "Мінская лыжня-2013" пройдзе 2 сакавіка на гарадской лыжаролернай трасе ў мікрараёне Вяснянка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама.

Акрамя лыжнай эстафеты, праграма мерапрыемства прадугледжвае правядзенне розных спаборніцтваў сярод гледачоў і ўдзельнікаў, у тым ліку па перацягванню каната, армрэслінгу, гіравому спорту. Цікавай падзеяй стане конкурс "Ледзяны слуп".

Таксама плануецца арганізаваць выязны гандаль харчовымі таварамі і прадукцыяй грамадскага харчавання, пункт гарачага харчавання "салдацкая каша". Канцэрт на сцэнічнай пляцоўцы збярэ сталічныя творчыя калектывы, артыстаў беларускай эстрады. Старты гонак будуць суправаджацца выступленнем групы падрымкі "Айс-герлз".

Для гасцей, якія прыедуць на асабістым транспарце, будуць абсталяваны дадатковыя парковачныя месцы па вул.Арлоўскай (першая паласа ў абодвух напрамках), вул.Ціміразева, вул.Нарачанскай. Можна будзе карыстацца і парковачнай стаянкай каля комплексу "Мінск-Арэна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі