У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліс 2014

"Славянскія тэатральныя сустрэчы" адкрываюцца ў Гомелі

28 лістапада, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё XII Міжнароднага фестывалю "Славянскія тэатральныя сустрэчы" адбудзецца сёння ў Гомелі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

На сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра з 28 лістапада па 4 снежня гледачы ўбачаць калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана. У праграме п'есы розных тэатральных жанраў - ад вытанчанай класікі да сучасных авангардных пастановак. Першым фестывальным спектаклем будзе трагікамедыя ў дзвюх дзеях "Валянцінаў дзень", якую прадставіць Калінінградскі абласны драматычны тэатр.

Упершыню фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы" адбыўся ў 1989 годзе. Яго ўдзельнікамі тады сталі абласныя тэатры Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей. З 1994 года фестываль набыў міжнародны статус і праходзіць у Гомелі раз у тры гады.

Цяперашні фестываль прымеркаваны да 75-годдзя Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Яго мэта - творчае аб'яднанне тэатральных калектываў, умацаванне традыцый і пашырэнне новых тэндэнцый беларускага тэатра, знаёмства гледачоў з шэдэўрамі сусветнай і нацыянальнай мастацкай спадчыны.

Міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы" арыентаваны на аднаўленне агульнай тэатральнай прасторы. Ён садзейнічае ўмацаванню і развіццю творчых сувязей паміж тэатральнымі калектывамі блізкага і далёкага замежжа, узнікненню новых кантактаў, узаемаўзбагачэнню тэатральнага мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску